Што адбываецца ў Візавым цэнтры

Асноўная інфармацыя
  • Плануйце наведванне Візавага Цэнтра згодна з прызначаным часам і датай. Новы запіс на падачу дакументаў будзе магчымы толькі праз 24 гадзіны пасля першапачатковага часу прыёму.

  • Як правіла, хадайніцтва на адкрыццё візы падаецца асабіста, толькі ў выключных выпадках хадайніцтва можа падаваць давераная асоба.

  • Не забудзьцеся раздрукаваць запоўненую анкету, а таксама дзейны пашпарт ці праязны дакумент, які змяшчае не менш за дзве пустыя старонкі.

  • Вазьміце поўны камплект усіх пацвярджаючых дакументаў.

Біяметрычныя дадзеныя

Згодна з артыкулам 13 Візавага Кодэкса дзяржавы-ўдзельніцы Шэнгенскага пагаднення абавязаны збіраць біяметрычныя даныя ў хадайнічай асобы, якія ўключаюць фатаграфію заяўніка ўстаноўленага ўзору і адбіткі дзесяці пальцаў.

На падачу першай заяўкі кліент павінен з'явіцца асабіста. У такім выпадку павінны быць сабраны наступныя біяметрычныя ідэнтыфікатары: фатаграфія, адсканаваная або зробленая падчас падачы заяўкі, і адбіткі 10 пальцаў, сабраных у лічбавым выглядзе. Калі адбіткі пальцаў, атрыманыя ад кліента пры падачы больш ранняй заяўкі, былі ўпершыню ўнесены ў сістэму ВІС менш як за 59 месяцаў да даты новай заяўкі, яны капіююцца ў наступную заяўку. Аднак пры наяўнасці разумных сумневаў у дачыненні да асобы кліента пасольства/консульства мае права сабраць адбіткі пальцаў, не кіруючыся вышэйзгаданым тэрмінам.

Наступныя асобы вызваляюцца ад патрабавання падаць адбіткі пальцаў:

  • дзеці ва ўзросце да 12 гадоў;

  • кіраўнікі дзяржаў або ўрадаў і члены нацыянальнага ўрада з суправаджаючымі мужам і жонкай, а таксама члены іх афіцыйнай дэлегацыі, калі яны запрашаюцца ўрадамі дзяржаў-членаў або міжнароднымі арганізацыямі для афіцыйных мэт;

  • манархі, і іншыя старэйшыя члены каралеўскіх сем'яў, якія запрашаюцца ўрадамі дзяржаў-членаў або міжнароднымі арганізацыямі для афіцыйных мэт;

  • асобы, для якіх зняцце адбіткаў пальцаў фізічна немагчыма; калі прычына не зняцця адбіткаў пальцаў была часовая, адбіткі пальцаў здымаюцца пры падачы новай заявы.

Патрабаванні да фатаграфіі вы можаце знайсці тут.