Пакрокавае кіраўніцтва

Ніжэй прадстаўлена інфармацыя аб працэдуры падачы заявы на візу

1
Вызначыць катэгорыю візы
Выберыце правільную візу для паездкі

Даведайцеся, якая віза патрэбна для вашай вандроўкі, і падрыхтуйце адпаведныя дакументы

Першы крок - самастойна выбраць катэгорыю візы, якая будзе адпавядаць мэце паездкі.

Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што Візавы Цэнтр дапамагае і падтрымлівае Вас на працягу ўсяго працэсу атрымання візы, аднак мы не ўпаўнаважаны раіць або выбіраць мэту паездкі за Вас.

Мы не ўплываем на тэрміны разгляду і на прыняцце рашэння па вашай заяве на візу. Гэта вызначаецца Пасольствам / Консульствам Літвы, якое апрацоўвае вашаю заяву на візу.

Пасля таго, як катэгорыя візы абраная, заяўніку неабходна падрыхтаваць адпаведны пакет дакументаў.

У нас вы можаце падаць дакументы на атрыманне кароткатэрміновай шэнгенскай візы у Літву.

2
Запішыцеся на падачу дакументаў
Выберыце Візавы Цэнтр і зарэгіструйцеся на падачу

Запоўніце візавую анкету і прыляпіце фатаграфію.

Пераканайцеся, што вы падалі ўсе неабходныя дакументы. Азнаёміцца з пералікам дакументаў можна на нашым сайце па спасылке.

3
Запішыцеся на падачу дакументаў
Выберыце Візавы Цэнтр і зарэгіструйцеся на падачу

Выбраць Візавы Цэнтр можна тут.

Запісацца на падачу дакументаў.

Пасля запісу на прыём вы атрымаеце электронны ліст з прымацаваным пацвярджэннем даты і часу наведвання Візавага Цэнтра.

4
Наведайце Візавы Цэнтр
Падайце дакументы ў Візавы Цэнтр згодна прызначанаму часу

Наведайце Візавы Цэнтр і падайце візавую анкету і неабходныя дакументы. Аплаціце суму збораў: супрацоўнік Візавага Цэнтра прадаставіць Вам чэк з сумай, якую неабходна аплаціць у касах Візавага Цэнтра ў нацыянальнай валюце (беларускіх рублях). Здайце біяметрычныя дадзеныя: пасля аплаты збораў накіруйцеся да біяметрычных кабін ў Візавым Цэнтры, дзе супрацоўнікі Цэнтра дапамогуць Вам здаць біяметрычныя дадзеныя для сістэмы ВІС (Візавая Інфармацыйная Сістэма).

Даведацца больш пра працэс падачы дакументаў у Візавым Цэнтры.

5
Адсачыць замову
Будзьце ў курсе працэсу афармлення вашай замовы.

Пасля таго, як Вы паспяхова падалі дакументы ў адным з Візавых Цэнтраў, мы клапоцімся аб тым, каб праінфармаваць Вас аб кожным этапе разгляду Вашай замовы з дапамогай СМС-паслугі, калі яна была абрана Вамі падчас падачы дакументаў.

Таксама Вы можаце праверыць стан Вашай замовы асабіста на нашым сайте. Для праверкі стану Вашай замовы скарыстайцеся наступнай спасылкай.

6
Атрымайце пашпарт
Атрымайце пашпарт у Візавым цэнтры

Падчас падачы дакументаў для ўсіх заяўнікаў даступна паслуга кур'ерскай дастаўкі пашпарта на хатні або працоўны адрас. Калі Вы ўсё ж жадаеце атрымаць пашпарт непасрэдна ў Візавым Цэнтры, Вы можаце гэта зрабіць у любы працоўны дзень (з панядзелка па пятніцу, акрамя святочных дзён, з 9:00 да 17:00). Для атрымання пашпарта Вам неабходна прад'явіць:

Пры асабістым атрыманні: копію пашпарта з персанальнымі дадзенымі, касавы чэк, чэк-квітанцыю - ICR (усе гэтыя дакументы Вы атрымліваеце пры падачы Вашага пакета дакументаў).

У выпадку, калі дакументы атрымлівае блізкі сваяк: копію пашпарта з персанальнымі дадзенымі, касавы чэк, чэк-квітанцыю - ICR (усе гэтыя дакументы Вы атрымліваеце пры падачы Вашага пакета дакументаў), а таксама арыгіналы дакументаў, якія пацвярджаюць роднасную сувязь (пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе ); калі змянілася прозвішча, імя, неабходна прадаставіць дадатковы афіцыйны дакумент, які пацвярджае змену прозвішча, імя, і арыгінал пашпарта асобы, якая атрымлівае дакументы.

У выпадку, калі дакументы атрымлівае давераная асоба: копію пашпарта з персанальнымі дадзенымі, касавы чэк, чэк-квітанцыю - ICR (усе гэтыя дакументы Вы атрымліваеце пры падачы Вашага пакета дакументаў), а таксама арыгінальная натарыяльна завераная даверанасць тэрмінам дзеяння не больш за 6 месяцаў з моманту выдачы натарыусам і арыгінал пашпарта даверанай асобы; калі змянілася прозвішча, імя, неабходна прадаставіць дадатковы афіцыйны дакумент, які пацвярджае змену прозвішча, імя, і арыгінал пашпарта асобы, якая атрымлівае дакументы.

Дадатковая інфармацыя

Што яшчэ можна зрабіць?

Запісацца на падачу дакументаў

Запішыцеся на падачу дакументаў
Запісацца

Адсычыць заяву

Будзьце ў курсе працэсу афармлення вашай заявы
Адсачыць

Выбраць Візавы Цэнтр

Інфармацыя пра бліжэйшы візавы цэнтр
Знайсці

Дадатковыя паслугі

Выберыце дадатковыя паслугі для больш камфортнага працэсу падачы дакументаў
Выбраць паслугі