Запіс на падачу
Падача дакументаў у Візавых Цэнтрах Літвы ажыццяўляецца па папярэднім запісе.
Разглядам ўсіх заяў на візы займаецца Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у г. Мінск, незалежна ад горада падачы дакументаў.
Не можаце асабіста прыехаць у Візавы Цэнтр? Мабільны Візавы Цэнтр можа прыехаць да Вас! Падрабязнасці можна даведацца тут.
Для паспяховага праходжання рэгістрацыі на падачу дакументаў у Візавым Цэнтры азнаёмцеся, калі ласка, з ніжэйпрыведзенай інфармацыяй:
- Уважліва і без памылак увядзіце адрас электроннай пошты, на які Вам прыйдзе апавяшчэнне аб рэгістрацыі.
- Пароль павінен змяшчаць не менш за 8 знакаў: як мінімум 1 сімвал, 1 загалоўную літару ангельскага алфавіту, 1 малую літару ангельскага алфавіту, 1 лічбу. Пры ўводзе выкарыстоўвайце англійскія літары.
- Прыклад: @ Lithuania8
- Калі ласка, уважліва ўводзьце паролі і ахоўныя коды.
- У выпадку, калі патрабуецца паўторная рэгістрацыя на адрас электроннай пошты, выкарыстаны раней, неабходна ўказваць пароль, уведзены пры першаснай рэгістрацыі.
- Звяртаем Вашу ўвагу, што ў цяперашні час функцыя адмены або пераносу даты / часу запісу сістэмай рэгістрацыі не прадугледжаная. Пры неабходнасці новая рэгістрацыя стане даступная толькі пасля заканчэння часу бягучага запісу.
Калі Вы прайшлі працэдуру рэгістрацыі, але ў Вас няма ліста-пацвярджэння пра запіс на прыём, Вы згубілі яго альбо не ведаеце дадзеных пра Ваш запіс, Вы можаце раздрукаваць ліст паўторна, скарыстаўшыся спецыяльнай функцыяй.
Дадатковыя паслугі